Паўночная Карэя запусціла новыя балістычныя ракеты
31.07.2019 / 08:15
КНДР запусціла некалькі балістычных ракет, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя (JCS).
Паводле інфармацыі паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, пускі адбыліся ў сераду раніцай пасля 5.00 па мясцовым часе, гэта былі балістычныя ракеты малой далёкасці.
Запускалі ракеты ў наваколлі горада Вансон на ўсходнім узбярэжжы КНДР, адкуль былі выпушчаныя ракеты і на мінулым тыдні.
Тыя запускі сталі першымі пасля 30 чэрвеня, калі лідар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэліся і дамовіліся аднавіць перамовы аб дэнуклеарызацыі.
Паўднёвая Карэя заклікае спыніць пускі ракет.