Марцін Скарсэзэ прэзентуе новы фільм «Ірландзец»
+ трэйлер
31.07.2019 / 15:59
Netflix паказаў трэйлер новага фільма Марціна Скарсэзэ «Ірландзец». Ролік апублікаваны на YouTube-канале сэрвісу.
У фільме сыгралі Роберт Дэ Ніра, Аль Пачына і Джо Пешы. Як паказана ў апісанні трэйлера, у «Ірландцы» распавядаецца гісторыя «арганізаванай злачыннасці ў пасляваеннай Амерыцы, паказанай вачыма ветэрана Другой сусветнай вайны Фрэнка Шыра, махляра і кілера». Паводле Deadline, бюджэт карціны склаў $ 125 млн.
27 верасня адбудзецца прэм'ерны паказ «Ірландца» на Нью-Ёркскім кінафестывалі. Стужка з'явіцца на Netflix гэтай восенню, дакладную дату выхаду сэрвіс пакуль не паведамляе.