12-гадовага хлопчыка, які заблукаў у лесе, знайшлі за 20 кіламетраў ад месца знікнення

02.08.2019 / 07:48

12-гадовы хлопчык, які заблукаў у лесе ў Клічаўскім раёне, знойдзены больш чым за 20 кіламетраў ад месца, дзе ён прапаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. З ім усё добра.

У дзяжурную часць Клічаўскага РАУС патэлефанаваў жыхар вёскі Суша, які паведаміў, што яго 15-гадовы сын з прыяцелем сустрэлі хлопчыка ў вёсцы.

Хлопчык згубіўся паблізу вёскі Дубна Клічаўскага раёна.

Разам з сяброўкай сваёй маці ён адправіўся ў грыбы. Праз некалькі гадзін яны выйшлі на дарогу, але дзіця папрасілася ў лес зноў.

Жанчына яго адпусціла. Аднак неўзабаве хлопчык перастаў адгукацца.

Самастойныя пошукі да поспеху не прывялі, і жанчына звярнулася ў міліцыю.

Nashaniva.com