Зіма будзе доўжыцца яшчэ шэсць тыдняў

фота

Так сказаў самы знакаміты сурок ЗША. А вось сурок у Нью-Ёрку укусіў мэра горада за палец.

03.02.2009 / 12:01

Сурок Філ, што мае рэзідэнцыю ў гарадку Панксатоні (штат Пенсільванія) прадказаў 2 лютага, што вясна ў ЗША наступіць не хутка, праз шэсць тыдняў.

А вось сурок Чарлз Хог у заапарку Стэйтэн‑Айленда укусіў мэра Нью‑Ёрка Майкла Блумбэрга за палец. Мэр перавязаў рану і не стаў спыняць цырымоніі прадказання вясны.

У ЗША цяпер стаяць моцныя маразы, найбольш пацярпеў штат Кентукі, дзе ў выніку маразоў і моцных снегападаў загінулі 24 чалавекі, а слупок тэрмометра апусіцўся месцамі да 30 градусаў С.

Паводле РИА Новости