Каля Баранавіч перавярнуўся мікрааўтобус з дзесяццю пасажырамі 

06.08.2019 / 11:43

Аварыя адбылася каля 8 раніцы 6 жніўня побач з вёскай Малая Каўпеніца, піша nashkraj.by.

Аўтамабіль «Шэўрале», якім кіраваў 34-гадовы жыхар Лагойска, на скрыжаванні праігнараваў патрабаванне дарожнага знака і своечасова не спыніўся.

У выніку адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам «Рэно», які ехаў з боку вёскі Дуброўна. Акрамя кіроўцы ў аўтобусе былі яшчэ дзесяць пасажыраў: супрацоўнікі будаўнічай фірмы са Стоўбцаў ехалі працаваць на адзін з аб'ектаў.

Ніхто ў перавернутым бусе не пацярпеў. Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com