Фермер зрабіў прапанову дзяўчыне, надзеўшы заручальны пярсцёнак на вымя каровы ФОТА

07.08.2019 / 10:25

Фотаздымак з’явіўся на старонцы жанчыны з Сінгапура ў фэйсбуку, і выклікаў неадназначную рэакцыю, піша bigpicture.ru

Меркаванні каментатараў падзяліліся: адны палічылі гэта рамантычным, іншыя вырашылі, што гэта здзек у першую чаргу з жывёлы.

«Я сапраўды ніколі не ненавідзеў якую-небудзь карцінку больш», — піша адзін з каментатараў.

Між тым адзін карыстальнік здзівіўся памеру пальца нявесты:

«Божа мой. Наколькі вялікі ваш палец, каб вы маглі надзець пярсцёнак на вымя?»

І ўсё ж не ўсе былі такія катэгарычныя:

«Адзінае, што робіць гэтай карове балюча, — жудасны густ яе гаспадара», — пісалі людзі ў каментарах.

Nashaniva.com