Грамадская рада пры МУС склікала круглы стол аб прызыўных папраўках. Якубовіч: «Я сутыкнуўся з ідыятызмам»
07.08.2019 / 09:58
Новыя папраўкі ў закон аб вайсковай службе сустрэліся з абурэннем моладзі. У многіх гарадах юнакі расклейваюць улёткі супраць паправак.
У тэлеграме з'явіўся чат на 2600 чалавек, у якім каардынуюцца актывісты, ён называецца protestBY. Мадэруе яго памочнік дэпутаткі Канапацкай Дзяніс Ціханенька.
Ёсць таксама шэраг афіляваных каналаў, у адным з якіх з'явілася такая інфармацыя: «У гэты чацвер Грамадская рада пры МУС нечакана вырашыла запрасіць на круглы стол кіраўніка Цэнтра правоў прызыўніка. Яны таксама хацелі б бачыць там нейкага «студэнцкага лідара», які каардынуе рух. Тэма круглага стала — змены ў Законе аб службе. Якім бокам МУС да гэтага закона пакуль не ясна, але выглядае ўсё дзіўна». ...