Валянціна Гафта шпіталізавалі з інсультам

07.08.2019 / 10:19

Савецкі і расійскі акцёр Валянцін Гафт трапіў у бальніцу з інсультам, паведамляе РЕН ТВ.

Паводле тэлеканала, каля тыдня таму актору стала дрэнна, пасля чаго яго даставілі ў рэанімацыю. Зараз стан Гафта стабілізаваўся, ён знаходзіцца ў аддзяленні неўралогіі.

Гафт нарадзіўся 2 верасня 1935 года. Дэбютаваў у кіно ў 1956 годзе ў фільме «Забойства на вуліцы Дантэ». Найбольшую вядомасць яму прынеслі карціны «Гараж», «Нябёсы абяцаныя», «Аб бедным гусары замоўце слова…».

Nashaniva.com