У Мазырскім раёне трактар з сенам згарэў проста на дарозе ФОТА, ВДЭА

07.08.2019 / 12:15

6 жніўня ў службу выратавання паступіла паведамленне, што ў Мазырскім раёне на дарозе Міцькі - Стрэльск гарыць трактар, паведаміла Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, «МТЗ-82» гарэў адкрытым полымем. Трактару, уласнікам якога з'яўляецца дзяржпрадпрыемства «Мазырская перасоўная механізаваная калона №27», было 12 гадоў.

Пажар знішчыў рухавік і кабіну трактара, а таксама 11 цюкоў саломы ў прычэпе.

Пацярпелых, на шчасце, няма. Магчымая прычына пажару — іскра з выхлапной трубы, што трапіла ў саломуна прычэпе.