У Мінску знялі колы з каршэрынгавага аўто ФОТА

08.08.2019 / 17:23

«Фальксваген» кампаніі Hello застаўся стаяць на цаглінах у адным з мінскіх двароў.

Здарылася ўсё ў пачатку тыдня: 5 ці 6 жніўня. Спачатку з машыны зніклі тры колы, а пасля, праз некалькі дзён, і чацвёртае.

Вядома, што кампанія Hello звярнулася ў міліцыю. Заведзеная крымінальная справа па факце крадзяжу, але злачынцаў пакуль не знайшлі.

Каршэрынгавы сервіс Hello запусціўся ў Беларусі 1 мая. Прадстаўнікі кампаніі паведамілі «Нашай Ніве», што крадзеж колаў — першы падобны выпадак за тры месяцы працы.

УШ