Расійскую апазіцыянерку Любоў Собаль затрымалі перад чарговай акцыяй у Маскве

10.08.2019 / 14:48

Паліцыя затрымала расійскую апазіцыянерку Любоў Собаль перад узгодненай акцыяй у падтрымку кандыдатаў на выбары ў маскоўскую гарадскую думу, якія атрымалі адмову ў допуску да выбараў.

Затрыманне адбылося ў цэнтры збору подпісаў, адтуль Собаль збіралася выехаць на акцыю ў Маскве.

Мэрыя Масквы ўзгадніла правядзенне двух мітынгаў, 10 і 11 жніўня, на праспекце Акадэміка Сахарава колькасцю да 100 тысяч чалавек кожны. Іх ўдзельнікі маюць намер патрабаваць дапусціць усіх кандыдатаў на выбары ў гарадскую думу, а таксама закрыць крымінальныя справы, распачатыя пасля затрымання ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Полиция https://t.co/RTA4TqPbtZ

— Соболь Любовь (@SobolLubov) August 10, 2019

Nashaniva.com