Іран заявіў пра свае правы на ўсе караблі ў Персідскай затоцы

12.08.2019 / 09:52

Іранскія ўлады могуць у любы момант захапіць любы карабель у Персідскай затоцы, нават калі яго суправаджаюць амерыканскія ці брытанскія сілы. Пра гэта заявіў адмірал Алірэза Тангсіры, камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, перадае Al-Arabiya са спасылкай на тэлебачанне Ісламскай рэспублікі.

Ён таксама падкрэсліў, што марскія сілы КВІР здольныя самастойна гарантаваць бяспеку ў Армузскай пратоцы і Персідскай затоцы і не маюць патрэбы ў замежнай прысутнасці. Военачальнік папярэдзіў, што, калі ў затоцы нейкім чынам апынуцца сілы Ізраіля, гэта можа прывесці да вайны.

Тангсіры абвінаваціў ЗША і Брытанію ў выдумлянні «розных сцэнарыяў», каб апраўдаць сваю прысутнасць у водах затокі, а таксама звярнуў увагу на тое, што амерыканскі бок неабгрунтавана абвінавачвае Іран у атацы на нафтавыя танкеры.

Nashaniva.com