Футбаліст Мілеўскі, які памяняў грамадзянства на ўкраінскае, — беларусам: А вы хоць недзе ўдзельнічалі?

13.08.2019 / 22:30

Нападаючы брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі адзначыў дасягненні ўкраінскага футбола.

«Глядзеў нядаўна гульню ўкраінцаў з Сербіяй. 5:0! Мне хлопцы ў камандзе кажуць — нічога сабе ў вас зборная! А тут яшчэ пацаны да 20 гадоў чэмпіянат свету выйгралі. Я сваім кажу — вось, а вы мяне пыталіся, навошта я паехаў ва Украіну мяняць пашпарт. Вось, паглядзіце на людзей, паглядзіце, як людзі гуляюць у футбол, якая ў іх школа. А вы, пытаю, хоць недзе удзельнічалі?» — сказаў Мілеўскі.