«Ліверпуль» выйграў Суперкубак УЕФА ў серыі пенальці

15.08.2019 / 07:18

Пераможца Лігі чэмпіёнаў «Ліверпуль» абыграў пераможцу Лігі Еўропы «Чэлсі» ў матчы за Суперкубак УЕФА. Матч прайшоў у Стамбуле.

Асноўны час скончыўся з лікам 2:2. Пераможца быў вызначаны па пенальці: у канцы серыі галкіпер «Ліверпуля» Адрыян адбіў удар Тэмі Абрахама.

Нагадаем, што матч судзіла пераважна жаночая брыгада арбітраў пад кіраўніцтвам францужанкі Стэфані Фрапар.

Nashaniva.com