Адміністрацыя Трампа хацела прапанаваць за Грэнландыю $600 мільёнаў на год

21.08.2019 / 14:51

flickr.com

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа гатовая была прапанаваць Даніі $ 600 млн у год за перадачу Грэнландыі ў бестэрміновае валоданне. Пра гэта паведамляе газета The Washington Post са спасылкай на крыніцу.

Па інфармацыі выдання, сума была падлічана зыходзячы з штогадовых марнаванняў Капенгагена на ўтрыманне аўтаноміі.

Працягласць выплат не ўдакладняецца.

Nashaniva.com