У Горках праз недакурак згарэў балкон

21.08.2019 / 22:13

20 жніўня ў 17:51 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар, які здарыўся ў горадзе Горкі, на балконе кватэры на вуліцы Калініна, паведамляе МНС.

Калі спецыялісты прыехалі на месца, пажару ўжо не было — яго ліквідаваў гаспадар.

Агонь пашкодзіў балконныя раму і дзверы, ніхто не пацярпеў. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні. Хутчэй за ўсё, на балкон трапіў недакурак, кінуты кімсьці з жыхароў верхніх паверхаў.

Nashaniva.com