Бельгійскія нацыяналісты прапанавалі Трампу набыць Валонію за €1
22.08.2019 / 12:53
У Бельгіі моладзевае крыло нацыяналістычнай партыі «Новы фламандскі альянс» прапанавала амерыканскаму прэзідэнту Дональду Трампу купіць Валонію (франкамоўную частку краіны) за €1. Пра гэта паведамляецца ў твітары партыі.
Допіс суправаджае фатаграфія горада Дзюрбюі, на якую дадалі выяву хмарачоса Trump Tower.
«Дарагі прэзідэнт Трамп, адзін еўра — і Валонія ваша. Патэлефануйце нам», — гаворыцца ў допісе.