У Татрах маланка забіла пяцярых турыстаў

22.08.2019 / 19:17

У польскіх Татрах пранеслася магутная бура, маланка папала ў групу турыстаў, паведамляе RMF24. Маланка забіла чацвярых турыстаў у Польшчы (у тым ліку дваіх дзяцей) і аднаго ў Славакіі.

Група турыстаў знаходзілася ў раёне масіву Гевонт, калі туды папала маланка.

Цяпер горна-выратавальныя службы праводзяць некалькі выратавальных аперацый, бо, як паведамляецца, маланкі папалі і ў іншыя месцы. У выратавальнай аперацыі задзейнічаны верталёты.

Польскія ратавальнікі паведамляюць пра 22 параненых. Магчыма, што пацярпелыя ёсць і ў іншых раёнах Татраў.

Nashaniva.com