Меркель абвясціла пра падрыхтоўку «нармандскай сустрэчы» ў Парыжы

26.08.2019 / 07:19

Wikimedia Commons

Германія і Францыя працуюць над падрыхтоўкай сустрэчы ў «нармандскім фармаце» ў Парыжы. Пра гэта паведаміла ў нядзелю журналістам на саміце G7 ў Біярыцы канцлер ФРГ Ангела Меркель, паведамляе Deutsche Welle (DW).

Паводле яе слоў, Парыж і Берлін будуць старацца арганізаваць перамовы ў хуткім часе. Пры гэтым канцлер не стала хаваць свае чаканні ад маючых адбыцца перамоваў. Яна адзначыла, што з новым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім магчыма прасоўванне мінскіх пагадненняў для вырашэння крызісу на ўсходзе Украіны.

«Пры наяўнасці волі з абодвух бакоў у нас ёсць магчымасць ісці наперад», — прыводзіць DW яе словы.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Nashaniva.com