Метро вярнулася на зімовы графік
26.08.2019 / 07:42
Мінскі метрапалітэн з 26 жніўня перайшоў на зімовы рэжым працы.
Цяпер у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам у 2 хвіліны на абедзвюх лініях — Маскоўскай і Аўтазаводскай.