Дызайнерка Ганна-Марыя Эгліт прадставіла новую калекцыю адзення ў кукурузным полі ФОТА
Калекцыя называецца «Берагіня».
26.08.2019 / 11:24
Дызайнерка Ганна-Марыя Эгліт.
«Я сышла ад арнаменту ў гэты раз і выкарыстала беларускія кветкі — гэта і валошкі, і рамонкі, і макі, — расказвае Ганна-Марыя. — Захацелася чагосьці натуральнага і містычнага. Русалка — цікавы міфічны персанаж. Кажуць, яны былі настолькі прыгожыя, што мужчыны страчвалі розум — гэта вельмі падыходзіць пад знешні тыпаж беларусак. Нашы дзяўчаты надзвычай прыгожыя, і я хацела падкрэсліць гэта».
Строі пашыты з лёну. Дызайнерка вельмі рада, што дзяўчаты нарэшцэ палюбілі гэты матэрыял і перасталі прасіць зрабіць такую ж сукенку, тольку з іншай тканіны.
«У мяне шмат кліентак беларусак, якія з'ехалі жыць у Амерыку, Еўропу. Таксама мае строі любяць дзяўчаты з Украіны: кажуць, мае вышыванкі бліжэйшыя ім па фасоне, чым украінскія, і вельмі камфортныя».
Адной з мадэляў была «жанчына-мара» Барбара Гузарэвіч, якая запісала рэп па-беларуску.
Чытайце: Такога вы яшчэ не бачылі! Цаца запісала рэп па-беларуску і плача ад шчасця, што прыйшла да гэтага
Паказ адбыўся ў кукурузным полі падчас Wow Show.