Павел Якубовіч уладкаваўся ў міліцэйскую газету «На страже»

26.08.2019 / 11:53

Шматгадовы рэдактар «Советской Белорусіі» Павел Якубовіч, звольнены ў лютым 2018 года, уладкаваўся аглядальнікам у штат газеты МУС «На страже».

Там ён апублікаваў ужо два матэрыялы. 

«Я цяпер на пенсіі — шмат вольнага часу, узначальваю грамадскую раду пры МУС. І буду пісаць у газету па тэматыцы дзейнасці грамадскай рады. Яна вядзе масштабную работу, ёсць пра што напісаць. Ну і я прафесійны журналіст, усё жыццё пішу ў журналістыцы, вялікай і малой. Было б вельмі дзіўна, калі б адкінуў пяро. Вядома, я ўжо не малады журналіст, які будзе бегаць з дыктафонам па горадзе, а як калумніст — нічога кепскага не бачу», — патлумачыў Якубовіч карэспандэнту «Нашай Нівы».

«Усіх тых, хто чытаў мае сачыненні цягам апошніх 40 гадоў, запрашаю цяпер на старонкі газеты «На страже», — дадаў ён. 

АЯ