На пажары ў Асіповіцкім раёне загінулі два чалавекі

26.08.2019 / 21:20

У Асіповіцкім раёне ў выніку пажару загінулі два чалавекі, паведамляе Следчы камітэт.

Раніцай 24 жніўня гаспадыня жылога дома ў вёсцы Дварок Асіповіцкага раёна адчула пах дыму. У іншым пакоі яна выявіла свайго 45-гадовага брата і яго 51-гадовую сужыцельку без прыкмет жыцця, памяшканне было задымлена.

Агонь пашкодзіў ложак у пакоі, закуродыміў сцены і маёмасць. Ратавальнікі патушылі ўзгаранне. Устаноўлена, што загінулая жанчына злоўжывала спіртнымі напоямі і пастаянна курыла ў памяшканні. Папярэдняя прычына смерці жанчыны і мужчыны — яны ўчадзелі.

Nashaniva.com