Болтан прыбыў у Палац Незалежнасці ў Мінску

29.08.2019 / 14:32

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан прыбыў у Палац Незалежнасці ў Мінску, дзе з ім сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Як паведамлялася, акрамя сустрэчы на вышэйшым узроўні праграмай візіту Джона Болтана прадугледжаны перамовы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем. У цэлым на сустрэчах і перамовах у Мінску плануецца абмеркаваць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі.

Перад сустрэчай з беларускім кіраўніком Джон Болтан наведаў мемарыял «Яма» ў памяць пра ахвяр мінскага гета. Дарадца Трампа аддаў даніну памяці загінулым у трагедыі і тым амерыканцам, хто выжыў або страціў родных падчас Халакосту ў Беларусі.

Дарадца па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан наведаў мемарыял “Яма”, узведзены ў памяць аб вязнях Мінскага гета, забітых тут 2 сакавіка 1942 г. Дарадца Болтан аддаў даніну павагі ахвярам трагедыі і тым амерыканцам, якія выжылі ці згубілі родных у час Халакосту ў Беларусі pic.twitter.com/dZDM7e7BwW

— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) 29 августа 2019 г.

Фота Пасольства ЗША ў Беларусі

Nashaniva.com