Перад сустрэчай з Лукашэнкам Болтан наведаў мемарыял «Яма»

29.08.2019 / 15:00

Перад сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам дарадца Дональда Трампа Джон Болтан наведаў мемарыял «Яма», усталяваны ў памяць пра ахвяр мінскага гета, пакараных смерцю 2 сакавіка 1942 году.

Дарадца Трампа аддаў даніну памяці загінулым у трагедыі і тым амерыканцам, хто выжыў або страціў родных падчас Халакосту ў Беларусі, паведамляе Пасольства ЗША ў твітары.

Фота Пасольства ЗША