Ціма Беларускіх перадумаў — ён выступіць на маскоўскім фестывалі ў дзень пратэстнай акцыі

29.08.2019 / 19:22

Ціма Беларускіх усё ж такі выступіць на фестывалі ў Маскве, які пройдзе на праспекце Сахарава 31 жніўня. Пра гэта паведаміла «Мядузе» прадстаўніца спевака.

Нагадаем, раней прадстаўніца спевака адмаўляла планы Цімы Беларускіх на выступ 31 жніўня ў Маскве. У гэты дзень у расійскай сталіцы павінна адбыцца акцыя апазіцыі.

Гэта ўжо не першы раз, калі падчас акцый апазіцыі ў Маскве праводзяць масавыя бясплатныя фэсты з удзелам зорак.

Nashaniva.com