Зняволеныя расіяне застаюцца ў СІЗА, абмен пераносіцца

30.08.2019 / 08:33

Абмен палоннымі могуць перанесці на 3 верасня

Расійскія грамадзяне, якіх у рамках вялікага абмену палоннымі рыхтуюць да перадачы РФ, да гэтага часу застаюцца ў СІЗА. Пра гэта заявіў адвакат зняволеных Валянцін Рыбін, перадаюць расійскія СМІ.

Паводле яго слоў, расійскія зняволеныя, якія ўтрымліваюцца ва Украіне, застаюцца ў следчым ізалятары.

«Мне пакуль невядома, што яны сёння наогул рухаюцца на абмен», — заявіў Рыбін.

Ён таксама дадаў, што абмен, як мяркуецца, адбудзецца ў аўторак - 3 верасня. Адзначым, па непацверджанай інфармацыі, працэс абмену палоннымі ужо пачаўся, а ўкраінскія палітвязні ўжо сёння могуць прыбыць у Кіеў.

Раней паведамлялася, што самалёт з украінскімі маракамі прыбыў у Кіеў.

Nashaniva.com