Офіс Зяленскага адмаўляе завяршэнне абмену зняволенымі з Расіяй

30.08.2019 / 09:38

У офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага абверглі паведамленні аб завяршэнні абмену палоннымі з Расіяй. Пра гэта паведамляецца на старонцы офіса ў фэйсбуку.

«Працягваецца працэс узаемнага вызвалення затрыманых. Інфармацыя пра завяршэнне не адпавядае рэчаіснасці. Не ўпершыню мы бачым інфармацыйны хаос, выкліканы спасылкай на непацверджаную інфармацыю і шматлікімі «крыніцамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Абмен зняволенымі паміж Украінай і Расіяй. Што вядома на 08:45

Nashaniva.com