Пад Смалявічамі кіроўца Peugeot заснуў за рулём і загінуў
03.09.2019 / 21:14
Трагедыя здарылася раніцай 2 верасня, паведамляе міліцыя.
54-гадовы грамадзянін Азербайджана на Peugeot 307 рухаўся ў напрамку Мінска па аўтадарозе М2. На 27 км, паблізу вёскі Слабада Смалявіцкага раёна, ён з'ехаў у правы кювет. Там аўтамабіль перакуліўся. Ад атрыманых траўмаў вадзіцель памёр у бальніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына заснуў за рулём.