Памёр фатограф Петэр Ліндберг. Ён працаваў з топ-мадэлямі

04.09.2019 / 14:08

Фота з Вікіпедыі

Вядомы нямецкі фатограф Петэр Ліндберг памёр ва ўзросце 74 гадоў.

Ліндберг быў адным з найбольш паспяховых і ўплывовых фэшн-фатографаў у свеце. Ён рэгулярна здымаў такіх топ-мадэляў як Лінда Евангеліста, Сіндзі Кроўфард, Кейт Мос.

Фатаграфіі Ліндбэрга публікавалі вядучыя часопісы — Harper's Bazaar, Vogue, Vanity Fair, Rolling Stone, здымаў для календара Pirelli.

Nashaniva.com