У Сірыі загінулі трое расійскіх афіцэраў
05.09.2019 / 17:13
У Сірыі ў раёне населенага пункта Джурын у зоне дээскалацыі Ідліб загінулі трое расійскіх афіцэраў. Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на ваенна-дыпламатычную крыніцу.
Вайскоўцы падарваліся на мінах па дарозе да назіральнага паста, удакладняе выданне. Аскепкамі былі забітыя трое афіцэраў, яшчэ двое атрымалі цяжкія раненні. Група рухалася ў апорны пункт, не перасякаючы лінію канфлікту.
Па інфармацыі «Новой газеты», гаворка ідзе пра байцоў спецназа.
У Мінабароны Расіі гэтыя звесткі пакуль не каментавалі.