Лукашэнка распавёў, што круцейшае за Еўрапейскія гульні

06.09.2019 / 13:15

Беларусь ганарыцца магчымасцю правесці лёгкаатлетычны матч Беларусь — ЗША [пройдзе 9—10 верасня на стадыёне «Дынама» — НН]. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Брэсце, піша БелТА

«Гэта ў сегменце (лёгкай атлетыкі) круцейшае, чым Еўрапейскія гульні», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў свой час прасіў кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьяна Каэ даверыць Беларусі правядзенне гэтых спаборніцтваў. «Я яго папрасіў, потым думаю: не дадуць нам пры такой палітызацыі … А яны аддалі нам правядзенне гэтага матчу. Не кожнай краіне выпадае такі гонар. Любая краіна гатовая прыняць такі матч — Еўропа—ЗША. Таму мы ганарымся тым, што нам дазволілі яго правесці», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com