Калякін: Чым АДКБ горшая за НАТО?

Сяргей Калякін падтрымаў падпісанне дамоваў у рамках АДКБ

11.02.2009 / 11:34

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін зноў выступіў у пытанні расійска-беларускай інтэграцыі.

Нагадаем, што ў жніўні Калякін падтрымаў абвяшчэнне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, выказаўшыся, што «Беларусь таксама набыла незалежнасць досыць дзіўным чынам».

На гэты раз старшыня ПКБ агучыў свой пункт гледжання на падпісаныя ў Маскве дамовы ў рамках АДКБ. Ён падтрымаў гэтыя пагадненні.

«Прынятыя рашэнні ніяк не прыціскаюць суверэнітэт Беларусі. Сучасны свет вельмі нестабільны. І ўзнікае пытанне, ці зможа Беларусь у адзіночку справіцца з магчымай ваеннай пагрозай. Думаю, што не. А ўдзел Беларусі ў АДКБ дазволіць зняць гэтую пагрозу нават не ваеннымі, а палітычнымі метадамі. Чым уступленне ў НАТО лепш уступлення ў АДКБ? На мой погляд, з палітычнага пункту гледжання гэта ўжо справа густу», – сказаў Беларускаму партызану С.Калякін.

Сяргей Калякін разглядаўся як імаверны кандыдат на прэзідэнцкія выбары ад левага флангу Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

ЗП