Зяленскі прыехаў у аэрапорт, каб сустрэць вызваленых украінцаў
7.09.2019 / 13:5
У кіеўскі аэрапорт Барыспаль прыбыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Як паведамляе Громадське, ён зайшоў у залу афіцыйных дэлегацый.
Таксама з ім прыбыла ў аэрапорт прэс-сакратарка кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Юлія Мендэль.
Самалёты з расіянамі і ўкраінцамі вылецелі з аэрапортаў Барыспаль і Унукава ў рамках абмену паміж Украінай і Расіяй.
Фота: Радыё Свабода.