Выбары ў Расіі: партыя ўлады прайграла ў Хабараўскім краі
09.09.2019 / 07:43
Партыя «Адзіная Расія» прайграла аднамандатныя акругі на выбарах у заканадаўчы сход Хабараўскага края. Па ўсіх аднамандатных акругах на выбарах у заканадаўчы сход Хабараўскага края перамагаюць кандыдаты ад ЛДПР, піша РБК.
Таксама, паводле папярэдніх дадзеных, кандыдаты ад партыі ўлады прайгралі аднамандатныя акругі на выбарах у гардумы Хабараўска і Камсамольска-на-Амуры. Пераважная большасць акругаў дасталася ЛДПР.
У Хабараўскам краі пасля апрацоўкі 80,53% бюлетэняў на выбарах у заканадаўчы сход лідзіруе ЛДПР — з 55,94%, у КПРФ — 16,71%, у «Адзінай Расеі» — 13,42%.
Рэйтынг адзінаросаў ў рэгіёне — адзін з самых нізкіх па краіне. Летась у другім туры губернатарскіх выбараў у краі дзейнага кіраўніка рэгіёна Вячаслава Шпорта перамог дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Сяргей Фургал.
Праз год пасля перамогі Фургал па-ранейшаму застаецца папулярным палітыкам, распавялі РБК дзве крыніцы, блізкія да Крамля, і два суразмоўцы ў партыі ўлады. «Увесь свой рэйтынг ён [губернатар] перадаў на гэтых выбарах ЛДПР», — кажа адзінарос.
Згодна з закрытым сацапытаннем, якое праводзілася для адміністрацыі прэзідэнта РФ вясной, Хабараўскі край уваходзіў у дзясятку рэгіёнаў, дзе самы нізкі запыт на замену губернатара, а Фургал уваходзіў у дзясятку кіраўнікоў з найбольш высокім рэйтынгам.
8 верасня ў Расіі быў адзіны дзень галасавання. Выбары рознага ўзроўню прайшлі ў 85 рэгіёнах.