У Горках мужчына не змог дастаць нагу з мультыкультыватара: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў
09.09.2019 / 10:35
Здарэнне адбылося 8 верасня на вуліцы Каліноўскага.
Мясцоваму жыхару заціснула нагу ў мотакультыватары, паведамляе 112.by. Са слоў пацярпелага, ён кіраваў мотаблокам, выконваючы працы на ўчастку. У нейкі момант прылада фрэза зачапілася за штаны і заціснула нагу.
Работнікі МНС дэблакавалі мужчыну і перадалі яго брыгадзе медыцынскай дапамогі. Ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу