«Пад вашым кіраўніцтвам краіна працягвае рух па шляху ўмацавання дабрабыту»: Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Ына

09.09.2019 / 11:27

Сіньхуа / БелТА

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам — Днём утварэння КНДР. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Пад вашым кіраўніцтвам краіна працягвае паспяховы рух па шляху ўмацавання нацыянальнага суверэнітэту і дабрабыту грамадзян, дасягнула адчувальных практычных вынікаў у няпростай справе ўстанаўлення дыялогу і атмасферы даверу на Карэйскім паўвостраве, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што прыязныя адносіны паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй будуць і ў далейшым эфектыўна развівацца на карысць нашых народаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кім Чэн Ыну моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а жыхарам КНДР — міру і шчасця.

Nashaniva.com