Названая асноўная версія знікнення Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы

09.09.2019 / 12:22

Міліцыя назвала асноўную версію знікнення Максіма Мархалюка ў Свіслацкім раёне. Хлопчык знік два гады таму, 16 верасня 2017 года,у Белавежскай пушчы, паведамляе СТБ.

Дзмітрый Крукаў, начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі, у каментары тэлеканалу адзначыў: «Справа да гэтага часу не спыняецца і актыўныя мерапрыемствы праводзяцца. Адна з прыярытэтных версій — ён заблукаў у лесе.

Пошукі хлопчыка былі самымі маштабнымі. У іх прынялі ўдзел больш за 2 тыс. валанцёраў і прадстаўнікоў пошукавага атрада Анёл», але гэта не дало выніку.

Nashaniva.com