Цягнікі ў метро стаялі з-за падзення мужчыны на рэйкі
дапоўнена
14.09.2019 / 12:22
Цягнікі ў сталічнай падземцы 14 верасня спыняліся па прычыне падзення мужчыны на рэйкі, паведамляе «Мінск-Навіны».
Як стала вядома, у 11:44 на станцыі «Пятроўшчына» на рэйкі ўпаў мужчына. Яго паднялі ў 11:56. Цяпер рух адноўлены.
Стан грамадзяніна і прычыны яго падзення пакуль невядомыя.
Дапоўнена: Пазней стала вядома, што мужчына сканаў у бальніцы.