Легендарны футбаліст спыніў фаната позіркам ВІДЭА

15.09.2019 / 10:39

Шведскі форвард «Лос-Анджэлес Гэлаксі» Златан Ібрагімавіч ледзь не сутыкнуўся з заўзятарам, які выбег на поле пасля заканчэння матча Галоўнай лігі футболу (MLS) супраць «Каларада Рэпідс» (1:2).

what is life pic.twitter.com/87rJjI2Ob5

— LA Galaxy (@LAGalaxy) 12 сентября 2019 г.

Фанат бег да Ібрагімавіча, але, сустрэўшыся з форвардам позіркам, упаў. Сцюарды вывелі мужчыну з поля, на што футбаліст ніяк не адрэагаваў.

Карыстальнікі сацсетак назвалі форварда «недатыкальным».

«Хлопец хацеў проста дакрануцца да куміра, але позірк Ібры зваліў яго», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Nashaniva.com