Еўра сёння зноў патаннеў на паўтары капейкі і амаль дасягнуў гадавога мінімуму

16.09.2019 / 13:23

На таргах 16 верасня еўра апусціўся на 0,0142 да 2,2626 рубля. Гадавы мінімум быў на таргах у канцы ліпеня — 2,2576.

Даляр сёння патаннеў на 0,0073 да 2,0438

Расійскі рубель вырас на 0,0131 да 3,1990 за 100 адзінак.

Nashaniva.com