Казахстан не выключае падпісання падчас візіту Лукашэнкі ў Нур-Султан пагаднення аб пастаўках нафты

16.09.2019 / 13:33

Казахстан разлічвае на далейшае паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння ў выніку візіту ў кастрычніку ў Нур-Султан Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі пасол Казахстана Аскар Бейсенбаеў, піша БелТА.

Пасол расказаў, што казахстанскі бок у цяперашні час актыўна рыхтуецца да візіту кіраўніка беларускай дзяржавы. «У час прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан намячаецца вялікі бізнэс-форум, падчас якога чакаецца падпісанне шэрагу кантрактаў», — адзначыў ён.

Паводле слоў дыпламата, вядуцца таксама перамовы з «Белнафтахімам» аб пашырэнні супрацоўніцтва ў нафтавай сферы. «І мы спадзяемся, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан пагадненне будзе падпісана», - сказаў Аскар Бейсенбаеў.

Nashaniva.com