Хэйл: ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам

17.09.2019 / 18:16

Нармалізуючы адносіны, ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. Пра гэта пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл, перадае БелТА.

«Мы вітаем пашырэнне супрацоўніцтва ў пытаннях нераспаўсюджання, бяспекі на мяжы, эканамічнага ўзаемадзеяння і абмену інфармацыяй у сферы супольнай бяспекі. Нармалізуем нашы адносіны, мы не просім Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. ЗША паважаюць жаданне Беларусі вызначаць свой уласны шлях і рабіць свой унёсак у мір і стабільнасць у рэгіёне», — сказаў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША.

Nashaniva.com