Крыніцы: Нафтазаводы ў Саудаўскай Аравіі атакавалі не толькі дроны, але і крылатыя ракеты. Амерыканскія і саудаўскія ПРА не здолелі іх збіць

17.09.2019 / 23:12

Пры нападах на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі выкарыстоўваліся крылатыя ракеты, а сама атака была здзейсненая з тэрыторыі Ірана, паведамляе AFP са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка.

ЗША ўстанавілі месца, адкуль запусцілі дроны і крылатыя ракеты. Па іх даных, нафтавыя аб'екты Саудаўскай Аравіі атакавалі з поўдня Ірана — з базы ў паўночнай частцы Персідскага заліва.

Паводле інфармацыі CBS, сама меней адна ракета праляцела праз паветраную прастору Кувейта, хаўрусніка ЗША. Сістэмы СПА Саудаўскай Аравіі не збілі дроны і ракеты, бо былі накіраваны ў бок Емена.

#BREAKING Attack on Saudi Arabia came from Iran: US official pic.twitter.com/9PpI7sbXCW

— AFP news agency (@AFP) September 17, 2019

Nashaniva.com