Пад Гроднам вырасцілі 450-кілаграмовы гарбуз ФОТАФАКТ

19.09.2019 / 07:01

Гарбуз, вырашчаны гродзенцам Сяргеем Гаўраніным на сваім дачным участку, перавезлі ў агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» ў Гродзенскім раёне. Каб транспартаваць плод вагой звыш 450 кг, спатрэбіўся аўтамабіль з маніпулятарам, піша БелТА.

Сяргей Гаўранін вырошчвае гіганцкія гарбузы не першы год. Гарбузы-гіганты сталі адметнасцю дачнага пасёлка. Аднойчы на ​​экскурсію сюды прывозілі нават гасцей з Германіі. Хоць спачатку некаторыя суседзі думалі, што мужчына з іх жартуе і проста паклаў на грады расфарбаваны камень.

Фота Леаніда Шчаглова.

Nashaniva.com