Амерыканец патануў, калі спрабаваў зрабіць дзяўчыне прапанову пад вадой ВІДЭА

22.09.2019 / 11:40

Амерыканец Стывен Вэбер у Танзаніі зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Кенешы Антуан пад вадой і патануў, піша The Mirror.

Мужчына напісаў тэкст з прапановай рукі і сэрца на аркушы паперы і з ім і пярсцёнкам пагрузіўся пад ваду.

«Я не магу затрымаць дыханне дастаткова доўга, каб расказаць пра ўсё, што я ў табе люблю. Але я кахаю цябе ўсё мацней з кожным днём. Ты гатовая стаць маёй жонкай», — гаварылася ў запісцы.

Дзяўчына радасна закрычала «так», аднак мужчына не ўсплыў. Абставіны яго смерці не вядомыя, піша The Mirror.

Nashaniva.com