Міністр абароны Расіі «і думаць не хоча» пра сутыкненне армій Украіны і Расіі

22.09.2019 / 13:50

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў у інтэрв'ю МК, што «і думаць не хоча пра магчымае сутыкненне армій Украіны і Расіі».

«Нават думаць пра гэта не хачу. Вельмі спадзяюся, што ва ўкраінскага народа і ва ўкраінскай улады хопіць волі, сіл і магчымасцяў астудзіць тыя гарачыя галовы, якія заклікаюць да падобнага глупства і вар'яцкага сюжэта», — сказаў Шайгу, адказваючы на пытанне, ці ёсць небяспека прамога сутыкнення армій дзвюх краін.

Таксама расійскі міністр назваў украінцаў «брацкім народам».

Nashaniva.com