У Эстоніі паліцыя актыўна выкарыстоўвае арыгінальны спосаб пакарання ліхачоў ФОТЫ

Некаторым парушальнікам хуткасці на шашы Талін — Рапла ўдасца не плаціць штраф, піша Postimees.

26.09.2019 / 12:30

Кіроўцам, якія ўпершыню перавысілі хуткасць, паліцыя прадаставіць магчымасць выбару: альбо заплаціць штраф, альбо пастаяць на абочыне пэўны час.

Калі перавысіў не больш чым на 20 км/г, давядзецца стаяць 45 хвілін, а калі 21-40 км/г — то гадзіну.

Аналагічныя акцыі плануецца праводзіць на працягу бліжэйшых тыдняў.

Nashaniva.com