Наследны прынц Саудаўскай Аравіі прызнаў адказнасць за забойства журналіста Джамаля Хашогджы

26.09.2019 / 13:22

Джамаль Хашогджы быў задушаны ў кастрычніку 2018 года ў консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле

Наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бін Салман лічыць сябе адказным за забойства саудаўскага журналіста Джамаля Хашогджы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю для дакументальнага фільма PBS.

«Я нясу ўсю адказнасць, таму што гэта адбылося ў маю змену», - гаворыцца ў анонсе фільма. Яго поўная версія выйдзе 1 кастрычніка.

Nashaniva.com