Двух работнікаў з Маладзечна ўдарыла токам у Смалявічах: адзін памёр

27.09.2019 / 10:31

19 верасня двое жыхароў Маладзечна знаходзіліся ў камандзіроўцы ў Смалявічах і праводзілі рамонт абсталявання ў кабельным калодзежы на адной з вуліц.

У ходзе работ 36-гадовы мужчына атрымаў удар электрычным токам, ад якога памёр на месцы. Яго 31-гадовы калега шпіталізаваны і знаходзіцца пад наглядам медыцынскіх работнікаў, паведамляе СК

Заведзена крымінальная справа аб парушэнні правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 306 КК РБ).

Nashaniva.com